Top.Mail.Ru

Беларусы выйгралі мужчынскі і жаночы камандны турнір на ЧЕ па скачках на батуце

Беларускія спартсмены атрымалі перамогі ў камандных спаборніцтвах на чэмпіянаце Еўропы па скачках на батуце, які праходзіць у партугальскім Партымане, паведамляе БелТА.



Залатыя медалі ў мужчынскім камандным заліку заваявалі нашы Андрэй Буйлоў, Іван Літвіновіч і Станіслаў Яскевіч. Беларусы набралі 28 ачкоў і на чатыры балы абышлі расіян, якія сталі другімі, тройку замкнулі партугальцы. У дзяўчат першае месца заняло беларускае трыа ў складзе Віялеты Бардзілоўскай, Яны Лебедзевай і Кацярыны Яршовай. Нашы дзяўчаты на два балы апярэдзілі расіянак, трэцімі сталі францужанкі. 

Раней 11 красавіка беларускія батутысты атрымалі перамогу ў камандных спаборніцтвах сярод юніёраў да 16 гадоў, а дзяўчаты ў гэтай жа ўзроставай катэгорыі ўзялі бронзу. У заключны дзень кантынентальнага форуму ў Партугаліі вызначацца чэмпіёны Еўропы ў індывідуальных, сінхронных і змешаных скачках.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю