Top.Mail.Ru

Беларусы закончылі выступленні на юнацкіх Алімпійскіх гульнях з трыма медалямі

Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды IV летніх юнацкіх Алімпійскіх гульняў у сталіцы Сенегала Дакары, паведамляе БелТА.


У актыве нашай каманды тры бронзы. У турніры па брэйкінгу тройку прызёраў замкнуў Георгій Салавей, таксама трэція пазіцыі ў фіналах занялі плыўцы Паліна Бяляўская (50 м, вольны стыль) і Максім Машлякевіч (50 м, брас). Акрамя таго, Бяляўская была шостай на стаметроўцы кролем, а Машлякевіч замкнуў топ-5 на стаметроўцы брасам.



Усяго нашу краіну на мультыспартыўным форуме ў Сенегале прадставілі сем спартсменаў. Вынікі выступленняў іншых беларусаў выглядаюць наступным чынам:

  1. Дзяніс Маслаў (фехтаванне, рапіра) — пятае месца;
  2. Аляксандра Князева (дзюдо, да 44 кг) — сёмае месца;
  3. Багдан Аліеў (тхэквандо, звыш 73 кг) — падзяліў 5-8-я месцы;
  4. Глеб Акуневіч (стральба з лука) — дзявятае месца.



IV летнія юнацкія Алімпійскія гульні сталі першым у гісторыі спартыўным мерапрыемствам МАК на тэрыторыі Афрыкі. Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі больш як 2600 юнакоў і дзяўчат з 204 краін. Цырымонія закрыцця ЮАГ-2026 пройдзе ў Дакары вечарам 13 лістапада.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю