Top.Mail.Ru
195

Беларусы заваявалі 13 узнагарод турніру па грэка-рымскай барацьбе ў Сербіі

Трынаццаць беларусаў сталі прызёрамі міжнароднага турніру па грэка-рымскай барацьбе «Мемарыял Любаміра Іванавіча-Геджы», паведамілі БелТА ў прэс-службе РЦАП «Стайкі».



Спаборніцтвы прыняў Сербскі Младэнавац. Нашу каманду прадставілі 15 спартсменаў, з якіх прызёрамі сталі 13. У актыве беларусаў шэсць залатых, чатыры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі. Перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Глеб Макаранка (да 67 кг), Аляксандр Лявончык (да 72 кг), Максім Шэдзь (да 77 кг), Шуай Мамедаў (да 82 кг), Кірыл Маскевіч (да 97 кг) і Павел Глінчук (да 130 кг).

Уладальнікамі срэбра сталі Ілля Валеўскі (да 77 кг), Станіслаў Шафарэнка (да 87 кг), Абубакар Хаслаханаў (да 97 кг) і Дзмітрый Зарубскі (да 130 кг). Трэція месцы занялі Мікіта Мурашка (да 72 кг), Ілля Біцееў (да 82 кг) і Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг).


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю