Беларуская каманда MinskHouse стала бронзавым прызёрам у турніры па тактычнай стральбе (Phygital Shooter) на Гульнях будучыні ў Абу-Дабі, паведамляе БелТА.
У матчы за трэцяе месца беларусы ўзялі верх над паўночнамакедонскай EFP з лікам 2:0. На групавым этапе беларусы перамаглі каманды Е7 з ААЭ і мексіканскую Mexico Quetzales з аднолькавым вынікам 3:0 і саступілі расійскай Donstu Esports — 0:3. У паўфінале гульцы MinskHouse на роўных змагаліся з будучым чэмпіёнам яшчэ адной расійскай камандай xGoat, але саступілі з лікам 0:2. У вырашальным матчы за золата xGoat аказаўся мацнейшым за Donstu Esports — 2:0.
У турніры па фіджытал-баскетболе беларуская каманда FlashBasket не здолела прабіцца ў паўфінал, саступіўшы ва ўпартым чвэрцьфінальным супрацьстаянні казахстанскай «Астане» з лікам 25:27. Да гэтага беларусы перамаглі в’етнамскую Warriors — 31:25 і Mexico Quetzales — 35: 24.
У матчы 1/8 фіналу турніру па фіджытал-футболе беларуская WhiteBird на роўных змагалася з бразільскай CM Stars, але ў выніку ўсё ж прайграла з мінімальнай розніцай — 1:2. У першым матчы групавога раўнда беларусы ўпэўнена перайгралі сапернікаў з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з сухім лікам 3:0, а затым саступілі бразільскай CM Jardim з вынікам 3: 4.
У спаборніцтвах у сталіцы ААЭ прынялі ўдзел прадстаўнікі 65 краін, якія разыгралі ўзнагароды ў 11 відах спаборніцкай праграмы. Агульны прызавы фонд турніру ў Абу-Дабі склаў $5 млн. Першыя гульні будучыні прайшлі ў 2024 годзе ў Казані, а наступныя адбудуцца летам 2026-га ў Астане.