Top.Mail.Ru

Беларусы заваявалі «бронзу» першага этапу Еўралігі па пляжным футболе

Зборная Беларусі па пляжным футболе заваявала «бронзу» стартавага этапу Еўралігі ў іспанскім Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя.


У паядынку за трэцяе месца беларусы перамаглі швейцарцаў з лікам 6:4. У складзе беларускай каманды хет-трык аформіў Ігар Брыштэль, па разе вызначыліся Арцемій Дрозд, галкіпер Уладзімір Усціновіч, а яшчэ адзін гол швейцарцы забілі ў свае вароты.

На першым этапе гэтага турніру падапечныя Нікаласа Альварада занялі другое месца ў папярэдняй групе В, разграміўшы зборныя Турцыі (10:2) і Чэхіі (8:3) і ўступіўшы партугальцам (4:5). У паўфінале беларусы пацярпелі паражэнне ад каманды Іспаніі (4:6).

У матчы за першае месца іспанцы ў пірэнейскім дэрбі будуць сапернічаць з партугальцамі.

У пачатку жніўня ў Кішынёве пройдуць адборачныя турніры ў групах C (Італія, Францыя, Малдова, Румынія) і D (Украіна, Эстонія, Германія, Данія). Пасля 
фінішу спаборніцтваў у сталіцы Малдовы вызначацца восем удзельнікаў суперфіналу, які адбудзецца 8 — 13 верасня ў Італіі.

Летась беларусы трэці раз запар сталі бронзавымі прызёрамі Еўралігі, а ў 2021 годзе яны былі ўладальнікамі сярэбранай узнагароды галоўнага кантынентальнага турніру. На чэмпіянаце свету 2025 года зборная Беларусі заваявала сярэбраныя медалі, уступіўшы ў фінале бразільцам. Год таму ў вырашальным паядынку Еўралігі зборная Італіі перамагла іспанцаў, заваяваўшы свой чацвёрты тытул.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю