Top.Mail.Ru
195

Беларусы заваявалі дзевяць бронзавых узнагарод першынства Еўропы-U18 па боксе

Беларускія баксёры заваявалі дзевяць бронзавых узнагарод на чэмпіянаце Еўропы па боксе сярод юніёраў да 18 гадоў, які праходзіць у сталіцы Арменіі Ерэване, паведаміла БелТА.


Трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі нашы Ангеліна Гізоўская (да 48 кг), Хрысціна Банцэвіч (да 50 кг), Яна Прыходзька (да 52 кг), Настасся Смолкіна (да 54 кг), Дар’я Краменская (да 60 кг), Захар Вяленка (да 54 кг), Дзмітрый Сарокін (да 71 кг), Кірыл Гарбаценка (да 80 кг) і Андрэй Румянцаў (да 86 кг).

Акрамя таго, фіналістамі кантынентальнага форуму сталі Максім Садоўскі (да 57 кг), Максім Рыбак (да 67 кг), Іван Сіняк (да 75 кг) і Станіслаў Жылянін (да 92 кг). Баі за залатыя медалі з удзелам беларусаў пройдуць 9 лістапада.

Паралельна Ерэван прымае чэмпіянат Еўропы па боксе сярод моладзі да 23 гадоў, на якім прадстаўніцы нашай жаночай каманды выйгралі чатыры бронзавыя ўзнагароды. Паўфіналы ў хлопцаў адбудуцца 8 лістапада, фіналы запланаваны на панядзелак.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю