Top.Mail.Ru

Беларусы заваявалі сем медалёў чэмпіянату Еўропы

Лічба тыдня. Сем медалёў заваявалі беларускія спартсмены на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе. Адзінае золата ў скарбонку беларускай зборнай прынесла Аліна Шаўчук, якая стала мацнейшай у катэгорыі да 68 кг. Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі барэц вольнага стылю Магамедхабіб Кадзімагамедаў (да 86 кг). Бронзавымі прызёрамі сталі Наталля Варакіна (да 50 кг), Анастасія Зімянкова (да 76 кг), Арыян Цютрын (да 57 кг), Дзяніс Храмянкоў (да 125 кг) і Кірыл Маскевіч (да 97 кг, грэка-рымская).


Гераіня тыдня. Беларуска Васіліна Хандошка стала двухразовым прызёрам другога этапа Кубка свету па сінхронным плаванні. У тэхнічнай праграме яна была трэцяй. Васіліна заняла трэцяе месца і ў адвольнай праграме ў дысцыпліне «сола».

Поспех тыдня. Беларускія каманды паспяхова выступілі ў Кубку Гагарына па баскетболе 3×3 у Смаленску, заваяваўшы чатыры ўзнагароды. У спаборніцтвах юнакоў пераможцам стала зборная Беларусі (U-19), якая перайграла ў вырашальным паядынку аднагодкаў з Акадэміі Кандрашына з Санкт-Пецярбурга з лікам 20:13. У складзе беларускай каманды выступалі Уладзіслаў Сатыраў, Сямён Гураль, Ілья Баранаў і Алег Салей, прызнаны лепшым іграком турніру. Дзяўчаты з першай зборнай Беларусі (U-19) таксама заваявалі залаты медалі. З вынікам 20:13 яны абыгралі выхаванак Акадэміі Кандрашына таксама з вынікам 20:13. Чэмпіёнкамі сталі Варвара Плескачэўская, Ульяна Палей, Лілія Наркевіч і Марта Галавач, якая стала MVP спаборніцтваў. Бронзу заваявала другая зборная Беларусі, якая перамагла каманду «Кобры» з Калінінграда з перавагай у два ачкі — 20:18. У мужчынскім турніры маладзёжная дружына БК «МІНСК» стала ўладальнікам бронзавых медалёў, якая ў гульні за трэцяе месца перамагла сапернікаў з саратаўскага «Аўтадора» з мінімальнай розніцай — 16:15.

Каманда тыдня. Сталічны клуб «Дынама-Алімпік» перамог у Вышэйшай лізе — маладзёжным чэмпіянаце Беларусі па хакеі. Большую частку ўдзельнікаў Вышэйшай лігі складаюць фарм-клубы каманд беларускай экстралігі. У сезоне-2024/25 маладзёжнага першынства краіны выступілі 14 каманд. Сапернікамі мінчан па фінале сталі пінскія «Ястрабы». Фінальную серыю з вынікам 4:2 сталі хакеісты «Дынама-Алімпіка». Тытул чэмпіёнаў Вышэйшай лігі стаў клуба трэцім у гісторыі — два папярэднія кубкі былі заваяваны выхаванцамі школы БФСТ «Дынама» ў 2021 і 2022 гадах яшчэ пад назвай «Мінскія зубры».

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю