Top.Mail.Ru
211

Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры па тэквандо

Беларусы заваявалі тры медалі на міжнародным турніры «10-ы Кубак Прэзідэнта G3» па тэквандо ў Балгарыі, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.



У першы дзень спаборніцтваў былі разыграны ўзнагароды сярод юніёраў і юніёрак ва ўсіх вагавых катэгорыях. Каманду з Рэспублікі Беларусь прадставілі 17 спартсменаў.

Перамогу атрымаў Мікіта Белавы (45 кг), другое месца на п’едэстале заняла Паліна Міхальчук (звыш 68 кг), бронза дасталася Лізавеце Баданінай (42 кг).

У суботу, 17 мая, на пляцоўку выйдуць кадэты ва ўсіх вагавых катэгорыях.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю