Top.Mail.Ru

Беларусы заваявалі тры медалі на старце турніру па веласпорце на трэку ў Астане

У сталіцы Казахстана стартаваў буйны міжнародны турнір па веласіпедным спорце на трэку Silk Way Series Astana 2025, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць гоншчыкі з дзесяці краін-Казахстана, Беларусі, Азербайджана, Узбекістана, Арменіі, Грэцыі, Расіі, Латвіі, Літвы і Рэспублікі Карэя. У першы дзень нашы спартсмены заваявалі дзве залатыя і адну сярэбраную ўзнагароды. Варвара Басякова і Арцём Зайцаў атрымалі перамогі ў кейрын, а Ірына Чуянкова заняла другое месца ў гонцы з выбываннем. Турнір у Астане прадоўжыцца па 18 мая.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю