Top.Mail.Ru

Беларусы заваявалі тры медалі на турніры па барацьбе ў Плоўдзіве

Беларускія спартсмены заваявалі тры ўзнагароды 63-га Міжнароднага турніру па вольнай барацьбе памяці Дана Колава і Мікалая Пятрова ў балгарскім Плоўдзіве.


У актыве нашых атлетаў па адным медалі кожнай вартасці. Перамогу ў вазе да 97 кг атрымаў Яраслаў Славікоўскі, які адолеў прадстаўнікоў Паўночнай Македоніі, Аўстрыі і Турцыі, а ў схватцы за «золата» нанёс паражэнне балгарыну Андрыяну Валканаву. Беларус Павел Глінчук дайшоў да фіналу ў катэгорыі да 130 кг, дзе ўступіў украінцу Міхаілу Вішнявецкаму.

Акрамя таго, на мемарыяле Колава і Пятрова наш Глеб Макаранка (да 67 кг) у паядынку за трэцяе месца адолеў Аляксандра Грушына з Украіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю