Першыя камплекты ўзнагарод былі разыграны ў маланкавай праграме (бліцы), у актыве нашай каманды чатыры залатыя медалі, адзін сярэбраны і тры бронзавыя. Перамогі ў сваіх узроставых групах атрымалі Георгій Таранін (U27), Вікторыя Нікалаева (U27), Арцём Ціханаў (U20) і Яўгенія Швед (U20).
Другое месца ў катэгорыі U17 заняў Павел Бокій, трэцім сталі Міхаіл Усціменка (U14), Наталля Зарубіна (U14) і Мікалай Невар (U9). Турнір у Турцыі прадоўжыцца па 11 лістапада, далей шашысты вызначаць прызёраў у класічнай і хуткай праграмах.