Беларускія спартсмены заваявалі яшчэ два медалі міжнароднага турніру «10-ы Кубак Прэзідэнта G3» па тэквандо ў Сафіі, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.
Нагадаем, у першы дзень спаборніцтваў былі разыграны ўзнагароды сярод юніёраў і юніёрак ва ўсіх вагавых катэгорыях. Перамогу атрымаў Мікіта Белавы (45 кг), другое месца на п’едэстале заняла Паліна Міхальчук (звыш 68 кг), бронза дасталася Лізавеце Баданінай (42 кг).
У заключны дзень разыгрываліся медалі сярод мужчын і жанчын таксама ва ўсіх вагавых катэгорыях. Золата дасталася Раману Туравіну (80 кг), трэцяе месца заняў Георгій Гурцыеў (58 кг).
Па выніках турніру ў сталіцы Балгарыі беларусы сталі ўладальнікамі пяці ўзнагарод (2-1-2).