Беларускія спартсмены завяршылі выступленні на чэмпіянаце Еўропы па настольным тэнісе, які праходзіў у сталіцы Славеніі Любляне, паведамляе БелТА.
Нашу каманду на кантынентальным форуме прадставілі чатыры спартсмены. У мужчынскім адзіночным разрадзе Нікан Шутаў выйграў адзін матч на групавым этапе, Георгій Кунац застаўся без перамог. У дзяўчат Лізавета Цімашкова атрымала адну перамогу ў групе, Ульяна Мяшчанская пацярпела дзве няўдачы. Усе беларусы засталіся за межамі асноўнай сеткі ў асабістых турнірах.
У мужчынскім парным разрадзе Шутаў і Кунац у папярэднім раўндзе перамаглі дуэт з Грэнландыі, але ў 1/16 фіналу прайгралі другому сеянаму дуэту з Германіі. У жанчын Цімашкова і Мяшчанская ў кваліфікацыі ўступілі харвацкім спартсменкам. Усяго чэмпіянат Еўропы сабраў у Славеніі больш за 250 тэнісістаў з 45 краін, медалі будуць разыграны з 16 па 18 кастрычніка.