На Сейшэльскіх астравах вызначацца чэмпіён і прызёры чэмпіянату свету па пляжным футболе, паведамляе БелТА.
У галоўным паядынку за золата планетарнага форуму беларусы пастараюцца адабраць чэмпіёнскі тытул у бразільцаў. Фінал пачнецца ў 18.30 па мінскім часе на «Парадыз арэне» ў Вікторыі (прамая трансляцыя на тэлеканале СТВ). Калі для нашай каманды сённяшні фінал і, адпаведна, медалі, будуць першымі ў гісторыі, то сапернікі ў 17-ы раз паспрачаюцца за золата. Раней бразільцы станавіліся чэмпіёнамі 15 разоў, саступіўшы толькі ў адным вырашальным паядынку.
На цяперашнім турніры абодва фіналісты ўжо атрымалі па пяць перамог. На першым этапе Беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада сталі лепшымі ў папярэдняй групе А выйграўшы ў каманд Сейшэльскіх астравоў (6:3), Японіі (6:3) і Гватэмалы (12:3). У чвэрцьфінале былі абыграныя іранцы (4:3) А ўчора ў паўфінале беларусы ўзялі верх над сенегальцамі — 5:2. Бразільцы ў групе D перамаглі сальвадорцаў (3:1), італьянцаў (2:1) і аманцаў (11:1), а ў плэй-оф выйгралі ў іспанцаў (6:0) і партугальцаў (4:2).
У фінале ЧС-2024 у Дубаі бразільцы з лікам 6:4 абыгралі італьянцаў, а ў гульні за бронзу беларусы з вынікам 1:6 саступілі іранцам.