Top.Mail.Ru
254

Беларусы згуляюць з малдаванамі ў Еўралізе па пляжным футболе

Беларусы правядуць першы паядынак этапу Еўралігі па пляжным футболе ў італьянскім горадзе Кастэламарэ-ды-Стабія, паведамляе БелТА. 

Сёння ў матчы другога тура зборная Беларусі будзе сапернічаць з камандай Малдовы (пачатак гульні ў 18.45; прамая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5»). Беларускія падапечныя іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада павінны былі стартаваць учора сустрэчай з камандай Латвіі, але яна адмовілася гуляць і атрымала тэхнічную паразу з лікам 0:3. Малдаўскія пляжнікі сустракаліся са зборнай Швейцарыі і прайгралі з лікам 2: 5. Заўтра ў заключным паядынку беларуская дружына будзе сапернічаць са швейцарцамі, якія сёння згуляюць з Латвіяй. 

Учора адбыліся два матчы ў групе А: чэхі адолелі эстонцаў-3:2, а гаспадары турніру італьянцы перайгралі датчан — 5:1. 

На мінулым тыдні беларуская каманда выдатна правяла свой стартавы этап Еўралігі — у Батумі былі разгромленыя каманды Турцыі (12:1), Германіі (6:1) і Чэхіі (9:2). Па выніках турніру на чарнаморскім узбярэжжы Грузіі адзін з лідараў беларускай дружыны Анатоль Рабко быў прызнаны лепшым гульцом спаборніцтваў.

Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 па 14 верасня ў італьянскім Віярэджа. У двух папярэдніх сезонах беларусы станавіліся ўладальнікамі бронзавых узнагарод Еўралігі, а ў 2021 годзе ўзялі срэбра. На нядаўнім чэмпіянаце свету на Сейшэлах зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі заваявала медалі, стаўшы сярэбраным прызёрам. У фінальным паядынку планетарнага форуму беларусы саступілі бразільцам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю