Top.Mail.Ru
225

Беларусы згуляюць з туркамі ў Еўралізе па пляжным футболе

Зборная Беларусі па пляжным футболе стартуе ў новым сезоне Еўралігі, паведамляе БелТА.

Сёння ў грузінскім Батумі Беларускія падапечныя іспанскага трэнера Нікаласа Альварада ў першым паядынку групы ў сустрэнуцца з камандай Турцыі (пачатак гульні ў 18.30). Заўтра беларусы згуляюць са зборнай Германіі (пачатак у 15.30), а 20 ліпеня завершаць гэты этап сустрэчай з чэхамі (пачатак у 17.00). Усе матчы будуць транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала «Беларусь 5». Пасля турніру на чарнаморскім узбярэжжы беларуская дружына адправіцца ў Італію. З 25 па 27 ліпеня на беразе Тырэнскага мора ў Кастэламары-ды-Стабія іх супернікамі будуць зборныя Латвіі, Малдовы і Швейцарыі. У складзе беларускай зборнай выступяць 12 футбалістаў: варатары-Уладзімір Усціновіч, Мікіта Мельнічэнка; палявыя гульцы — Вадзім Бокач, Арцемій Дрозд, Юрый Пятроўскі, Ігар Брыштэль, Ягор Гардзецкі, Анатоль Рабко, Алег Гапон, Яўген Новікаў, Іван Канстанцінаў і Мікіта Чайкоўскі.

Суперфінал Еўралігі пройдзе з 9 па 14 верасня ў італьянскім Віярэджа. У двух папярэдніх сезонах беларусы станавіліся ўладальнікамі бронзавых узнагарод Еўралігі, а ў 2021 годзе ўзялі срэбра. На нядаўнім чэмпіянаце свету на Сейшэлах зборная Беларусі ўпершыню ў гісторыі заваявала медалі, стаўшы сярэбраным прызёрам. У фінальным паядынку планетарнага форуму беларусы саступілі бразільцам.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю