Зборная Беларусі па міні-футболе стала бронзавым прызёрам турніру Continental Futsal Championship у тайландскім Нонтхабури, паведамляе БелТА.
Зборная Беларусі па міні-футболе стала бронзавым прызёрам турніру Continental Futsal Championship у тайландскім Нонтхабури, паведамляе БелТА.
У паядынку за трэцяе месца падапечныя Аляксандра Чэрніка перайгралі каманду Кітайскага Тайбэя з лікам 6:1. У першай палове сустрэчы Уладзіслаў Сялюк (двойчы), Юрый Дубкоў і Андрэй Семянюк пабілі вароты сапернікаў. Адразу пасля перапынку беларусы зменшылі абароты і прапусцілі адзін мяч. А незадоўга да фінальнай сірэны Вячаслаў Браднеў і Андрэй Семянюк забілі яшчэ два галы. Учора ў паўфінальным матчы зборная Беларусі саступіла гаспадарам турніру тайландцам з вынікам 1:3. На папярэднім этапе беларусы занялі другое месца ў групе В, абыграўшы замбійцаў (4:0) і аўстралійцаў (2:1), але саступіўшы камандзе Саудаўскай Аравіі (2: 4).
У вырашальным паядынку за першае месца сустрэнуцца зборныя Саудаўскай Аравіі і Тайланда. У матчы за пятую, выніковую пазіцыю аўстралійцы адолелі новазеландцаў з мінімальнай перавагай у ліку — 1:0.
Для беларускай каманды гэтыя спаборніцтвы сталі першым этапам падрыхтоўкі да фінальнага турніру 12-га чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў пачатку 2026 года на арэнах Літвы, Латвіі і Славеніі.