Top.Mail.Ru
153

Беларусы ўзялі дзевяць узнагарод міжнароднага турніру па спартыўнай акрабатыцы ў Баранавічах

У Баранавічах завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па спартыўнай акрабатыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Леаніда Ліўшыца, паведамілі БелТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.



Удзел у турніры прынялі акрабаты з Беларусі, Расіі, Казахстана і Узбекістана, у актыве нашай каманды шэсць залатых, адна сярэбраная і дзве бронзавыя ўзнагароды. Раман Халімончык і Ілья Фамянкоў атрымалі перамогу сярод мужчынскіх пар, трэцімі сталі Раман Ласюк і Ягор Емяльяненка. У гэтым жа відзе праграмы ў жанчын роўных не было Валерыі Міхейчык і Ганне Каланіцкай. У турніры змешаных пар на вышэйшую прыступку п'едэстала падняліся Адрыян Трафімовіч і Дар'я Мінюк, у юніёраў бронзу ўзялі Мацвей Вялюга і Багдана Навумчык.  

У спаборніцтвах жаночых груп золата ўзялі нашы Ульяна Малчанава, Соф'я Ліцкевіч і Яна Міневіч, сярод спартсменак да 19 гадоў поспех святкавалі Вікторыя Капітулец, Валерыя Капітулец і Вера Шпак. Першае месца ў юніёрскіх груп занялі беларусы Уладзіслаў Заяц, Вячаслаў Голец, Аляксей Парфіновіч і Раман Сяргееў. У мужчынскім заліку серабро заваявалі Кірыл Сцепанкевіч, Уладзімір Гецьман, Іван Карвіга і Арцём Еўтух.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю