Мужчынская зборная Беларусі па хакеі на траве заваявала сярэбраныя ўзнагароды традыцыйнага міжнароднага турніру «Кубак нацый» у Казані, паведамляе БелТА.
Удзел у мужчынскіх спаборніцтвах прынялі шэсць каманд з чатырох краін, якія вызначылі лепшую ў фармаце кругавога турніру. Зборная нашай краіны перамагла хакеістаў Беларусі-21 (5:1), Пакістана (4:4, 4:3 па булітах), Расіі-U21 (7:1) і «Самарканда-сіці» з Узбекістана (13:4), а таксама ўступіла асноўнаму расійскаму складу (1:7).
З чатырма перамогамі ў пяці турах нацыянальная каманда Беларусі заняла другое месца, уладальнікам трафея стала зборная Расіі, якая набрала максімальна магчымыя 15 ачкоў. Беларуская маладзёжка замкнула табліцу, перамогшы толькі прадстаўнікоў Самарканда ў серыі пасляматчавых кідкоў.
Мужчынскую зборную нашай краіны склалі хакеісты «Мінска», «Гомеля» і брэсцкага «Будаўніка», у маладзёжную каманду разам з выхаванцамі гэтых клубаў таксама ўвайшлі хлопцы з СДЮШАР «Замасточча» і «Нёман».
Паралельна ў Казані праходзіў Кубак нацый па хакеі на траве сярод жанчын, на якім беларускі таксама сталі другімі.