Top.Mail.Ru

Беларусы ўзялі тры медалі Кубка свету па рукапашным баі

Трое беларусаў сталі прызёрамі праведзенага ў Грузіі Кубка свету па рукапашным баі, паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.



У актыве беларусаў адно золата і два сярэбраныя медалі. Пераможцам спаборніцтваў стаў наш Міхаіл Бондар, другія месцы ў сваіх катэгорыях занялі Данііл Караткоў і Арцём Несцераў.

Удзел у турніры ў Кутаісі прынялі спартсмены з 21 краіны, у агульным заліку каманда Беларусі замкнула тройку наймацнейшых. Тры гады таму Кубак свету па рукапашным баі праходзіў у Мінску.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю