Беларускія самбісты заваявалі шэсць узнагарод на старце міжнароднага турніру памяці заслужанага трэнера СССР М. Г. Бурдзікава, паведамляе БелТА.
Беларускія самбісты заваявалі шэсць узнагарод на старце міжнароднага турніру памяці заслужанага трэнера СССР М. Г. Бурдзікава, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы праходзяць у горадзе Кстова Ніжагародскай вобласці. У першы дзень турніру да фіналаў у сваіх вагавых катэгорыях дайшлі трое прадстаўнікоў Беларусі, кожны з іх у выніку стаў уладальнікам залатога медаля. Анфіса Капаева (да 50 кг) перамагла мясцовую спартсменку Маргарыту Барневу, Марыя Кандрацьева (больш за 80 кг) была мацнейшая за Алесю Ткачэнка са Свярдлоўскай вобласці, а Уладзіслаў Саяпін (да 71 кг) справіўся з самарцам Яраславам Шатохіным.
Акрамя таго, бронзавыя ўзнагароды мемарыяла Бурдзікава заваявалі нашы Паліна Граматнёва (да 72 кг), Валерыя Хрушчова (больш за 80 кг) і Сяргей Лясяк (больш за 98 кг). На другі і заключны дзень турніру, 4 жніўня, самбісты разыграюць медалі ў сямі вагавых катэгорыях.