Авіякампанія Belavia адкрывае новы сезонны кірунак. Вяртаюцца рэгулярныя рэйсы з Мінска на Шры-Ланку, паведамілі ў прэс-службе перавозчыка.
- «Актыўныя вандроўкі і адпачынак без спешкі: сафары, сёрфінг з марскімі чарапахамі. А можна проста знікнуць на некалькі дзён сярод пальмаў!» — так апісваюць у авіякампаніі магчымы адпачынак.
Першы рэйс адправіцца з Мінска 27 кастрычніка ў 00:50 і здзейсніць пасадку ў аэрапорце Матала Раджапакса ў 12:40. Назад шырокафюзеляжны Airbus A330-200 вылеціць у 14:40 і прыбудзе ў беларускую сталіцу каля 22:10.
Вылеты запланаваны кожны аўторак, а для кожнай краіны паказаны мясцовы час прыбыцця. Такім чынам, пасажыры правядуць у паветры прыкладна 9,5-10 гадзін.
Выдатная навіна, асабліва калі ведаць тое, што з 25 мая 2026 года грамадзяне Беларусі змогуць наведваць Шры-Ланку без аплаты візы. Гэта датычыцца як турыстаў, так і прадстаўнікоў бізнесу. Раней віза каштавала каля $50 долараў.