Top.Mail.Ru
92

«Белавія» 5 сакавіка даставіць вывазнымі рэйсамі 445 чалавек

«Белавія» сёння даставіць вывазнымі рэйсамі 445 чалавек, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі. 


«5 сакавіка „Белавія“ плануе даставіць у Мінск вывазнымі рэйсамі 445 чалавек. Раніцай рэйс B2 9322 з Амана (Салала) ужо прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск і паспяхова даставіў у Беларусь 164 пасажыры», — расказалі ў прэс-службе. 

Яшчэ адно паветранае судна накіроўваецца ў Дубай: шырокафюзеляжны Аirbus А330-200 забярэ з ААЭ 281 чалавека. Плануецца, што борт вылеціць з Эміратаў у 12.50 па беларускім часе, а прызямліцца ў Мінску каля 21.00.

Вывазныя рэйсы з Дубая запланаваны на працягу гэтага і наступнага тыдня, таксама авіякампанія чакае змяненняў па абмежаваннях у паветранай прасторы Катара для арганізацыі вывазнога рэйса з Дохі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю