«Белавія» 11 лістапада прапануе білеты са скідкамі па больш як 20 напрамках. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Скідкі складуць ад 30% да 50%. Тарыф «Прома» дзейнічае на прамыя рэгулярныя рэйсы ў/з Мінска. У пераліку маршрутаў — Баку, Бангкок, Дэлі, Дубай, Ерэван, Калінінград, Матала, Санья, Ташкент, Тбілісі, Туркменбашы, Урумчы, Алматы, Астана, Батумі, Екацярынбург, Кутаісі, Казань, Стамбул, Уфа, Масква (таксама ў/з Брэста і Гомеля), Санкт-Пецярбург.
Білеты можна набыць на сайце «Белавія». Перыяд падарожжа — па 27 сакавіка ўключна.
«Колькасць месцаў абмежавана. Азнаёміцца з тарыфам можна на сайце авіякампаніі», — адзначылі ў прэс-службе.