Top.Mail.Ru
208

«Белавія» аднаўляе палётную праграму з Мінска ў Алматы

"Белавія" з сённяшняга дня аднаўляе рэгулярныя рэйсы ў Алматы, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.



Вяртанне Алматы ў маршрутную сетку «Белавія» — доўгачаканая падзея для пасажыраў: авіяцыйныя ўлады Казахстана выдалі дазвол на аднаўленне рэйсаў.

Рэйсы запланаваны два разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах (назад — па аўторках і пятніцах). Самалёт вылятае з Мінска ў 20.20, прыбывае ў Алматы ў 3.10 наступнага дня. Вылет з Алматы — у 4.10, прыбыццё ў Мінск — у 7.30. Кошт квіткоў пачынаецца ад Br540 у адзін бок (тарыф «Лайт»).

«Авіякампанія была вымушана прыпыніць выкананне рэйсаў Мінск — Алматы ў маі 2022 года па рашэнні казахстанскага боку. Да прыпынення рэйсаў напрамак стабільна карыстаўся высокім попытам», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці «Белавія» Уладзімір Баркун.

Ён падзякаваў за пастаянную падтрымку Прэзідэнта, урад, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства транспарту і камунікацый, Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса.

З прычыны аднаўлення палётнай праграмы ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» панавала святочная атмасфера. Таксама ў рамках афіцыйнай часткі прайшла дэгустацыя сэтаў дадатковага бартавога харчавання — новай паслугі авіякампаніі, пастаўшчыком якой выступае служба кейтэрынгу аэрапорта.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю