Top.Mail.Ru

«Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль

«Белавія» аднаўляе палёты ў Ізраіль, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.


«З 19 красавіка 2026 года авіякампанія плануе аднаўленне рэгулярных авіязносін паміж Мінскам і Тэль-Авівам. Рэйсы па-ранейшаму будуць выконвацца два разы на тыдзень па чацвяргах і нядзелях. Вылет з Мінска — у 4.10, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 10.20. Вылет з Тэль-Авіва — у 11.20, прыбыццё ў Мінск — у 17.45», — расказалі ў прэс-службе.

Набыць білеты можна на сайце «Белавія», у офісах продажаў і ў агентаў.

Прыпыненне рэйсаў у Тэль-Авіў было выкліканая часовым закрыццём паветранай прасторы Ізраіля.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю