Top.Mail.Ru
226

«Белавія» аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў

«Белавія» з 8 студзеня 2026 года аднаўляе рэгулярныя рэйсы з Мінска ў Ізраіль, Тэль-Авіў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.



Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень, у чацвер і нядзелю. Вылет з Мінска — у 07.10, прыбыццё ў Тэль-Авіў — у 12.20. Зваротны рэйс з Тэль-Авіва — у 13.15, прыбыццё ў Мінск — у 20.40.

Працягласць палёту Мінск — Тэль-Авіў складзе 6 гадзін 10 хвілін туды і 6 гадзін 25 хвілін у зваротным напрамку. 

Рэйсы будуць выконвацца на камфартабельных самалётах «Боінг 737-8», з салонам бізнес-класа, для пасажыраў прадугледжана гарачае харчаванне. Кошт білетаў — ад Br671 у адзін бок і ад Br1327 туды-назад (тарыф «Лайт»).

«Тэль-Авіў — адзін з першых напрамкаў маршрутнай сеткі Belavia. Мы пачалі лятаць у Ізраіль у 1995 годзе. А цяпер аднаўляем рэйсы пасля прыпынення праграмы ў лютым 2022-га з прычын, незалежных ад авіякампаніі», — адзначылі ў «Белавія».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю