Top.Mail.Ru

«Белавія» аднавіла палётную праграму ў ААЭ

«Белавія» зноў выконвае рэгулярныя рэйсы ў Дубай, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі. 


Боінг 737-8 вылецеў раніцай, паспяхова прызямліўся ў міжнародным аэрапорце ААЭ, а цяпер накіроўваецца назад у Мінск.

«На пачатковым этапе рэйсы запланаваны два разы на тыдзень: па аўторках і пятніцах. У ліпені, па меры павышэння попыту, частата палётаў будзе павялічвацца», — расказалі ў прэс-службе. 


Квіткі можна забраніраваць на сайце авіякампаніі, у офісах продажаў і ў агентаў.

Як паведамлялася раней, «Белавія» прыпыняла палёты ў Дубай у сувязі з падзеямі на Блізкім Усходзе.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю