Top.Mail.Ru
168

«Белавія» лётае ў Дубай напрамую за 6,5 гадзін

У сувязі з адкрыццём новых участкаў паветранай прасторы краін, праз якія пралягае маршрут з Мінска ў ААЭ, «Белавія» змагла адмовіцца ад тэхнічнай пасадкі, паведамляе «Мінская Праўда».


Цяпер рэйс Мінск-Дубай-Мінск ажыццяўляецца па бяспечным і больш кароткім маршруце: палёт займае 6 гадзін 30 хвілін.

Нагадаем, пасля таго як Іран «закрыў неба» з-за эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе, авіякампанія не адмовілася ад рэйсаў у Дубай, але да нядаўняга часу выконвала іх у аблёт і з тэхнічнай пасадкай для дазапраўкі. Час у дарозе складала 9 г 30 хвілін.

Бліжэйшы рэйс Мінск-Дубай запланаваны на нядзелю, 29 чэрвеня.

Фота: pixabay.com

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю