Авіякампанія «Белавія» запусціць прамыя чартарныя рэйсы з беларускіх рэгіёнаў на папулярны егіпецкі курорт Шарм-эль-Шэйх, паведаміла «Минск-Новости».
Новая праграма з Брэста пачне работу з 1 снежня. Паводле інфармацыі кансалідатара рэйсаў, кампаніі «АэраБелСэрвіс», палёты з Брэста будуць выконвацца на самалёце Boeing 737-800 з перыядычнасцю раз у 10 дзён.
Таксама «Белавія» аднаўляе чартарную праграму з Магілёва. Рэйсы ў Шарм-эль-Шэйх з гэтага горада пачнуцца раней, ужо з 22 лістапада, і будуць выконвацца з інтэрвалам у 10-11 дзён.
Нагадаем, што Шарм-эль-Шэйх з’яўляецца круглагадовым курортам.
У «Белавія» падкрэслілі, што авіяперавозчык плануе і далей развіваць праграму палётаў з аэрапортаў абласных цэнтраў.