Варта адзначыць, што далёкасць палёту гэтага паветранага судна дасягае 12 тысяч кіламетраў. Для параўнання: у Boeіng 737-8 аналагічны паказчык роўны 6 570 кіламетрам. Такім чынам, прамыя пералёты з Мінска на папулярныя курорты, напрыклад краін Паўднёва-Усходняй Азіі, стануць для беларусаў не марай, а рэальнай перспектывай.
Акрамя таго, гэты тып паветранага судна дазваляе перавозіць значна больш пасажыраў. Максімальная загрузка — 281 чалавек (18 месцаў у бізнес-класе, 263 месцы ў эканом-класе).
У «Белавія» адзначаюць, што надыходзіць новая вяха як для авіякампаніі, так і для грамадзянскай авіяцыі суверэннай Беларусі ў цэлым: да цяперашняга моманту ў транспартнай сферы Беларусі не было далёкамагістральных самалётаў, здольных выконваць пасажырскія перавозкі на вялікія адлегласці.
Сёння можна казаць пра тое, што сітуацыя кардынальна змянілася: у флоце авіякампаніі — 3 шырокафюзеляжныя Aіrbus 330-200.