«Белавія» прадоўжыць выконваць рэйсы ў Дубай, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі.
Учора пасля эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе, Катар, Кувейт, Бахрэйн і ААЭ аб’явілі аб часовым закрыцці паветранай прасторы.
Праз некалькі гадзін сітуацыя пачала стабілізавацца, і на дадзены момант абмежаванні ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах зняты — авіякампаніі аднаўляюць здзяйсненне палётаў.
«Белавія» таксама мае намер выконваць рэйсы Мінск-Дубай-Мінск па змененым маршруце, гарантуючы пасажырам поўную бяспеку.
Авіякампанія працягвае сачыць за сітуацыяй і гатова скарэкціраваць расклад палётаў пры першай неабходнасці.
Фота: pixabay.com