Нацыянальны авіяперавозчык мае намер захаваць абавязацельствы перад сваімі пасажырамі, паведамілі ў Мінтрансе.
Паводле слоў генеральнага дырэктара «Белавія» Ігара Чаргінца, кампанія робіць усё магчымае, каб запланаваны адпачынак пасажыраў адбыўся і, галоўнае, яны бяспечна вярнуліся дадому.
— Каб забяспечыць выкананне рэйсаў, авіякампанія адкарэкціравала маршрут з Мінска ў Дубай і назад. Самалёты «Белавія» лётаюць у абыход тэрыторый, патэнцыяльна небяспечных для грамадзянскай авіяцыі. Паветраныя судны робяць тэхнічны прыпынак у Ташкенце (Узбекістан) для дазапраўкі, — пракаментаваў сітуацыю ён.
Дарэчы, карэкціроўка маршруту пацягнула за сабой павелічэнне палётнага часу. Нягледзячы на тое, што гэтае рашэнне звязана з фінансавымі стратамі для авіякампаніі, яно не адаб’ецца на кошце білетаў, падкрэслілі ў «Белавія». Такім чынам, час палёту з улікам дазапраўкі ў сярэднім складзе 9 гадзін 30 хвілін, дадалі ў авіякампаніі.