З 28 кастрычніка авіякампанія «Белавія» запускае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Матала (Шры-Ланка) — Мінск. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал паветранага перавозчыка.
Рэйсы будуць выконвацца штотыдзень па аўторках на камфартабельным паветраным судне Airbus A330-200. Шлях зойме прыблізна дзевяць з паловай гадзін. Набыць авіябілеты можна ў турыстычных аператараў.
У «Белавія» адзначылі, што Міжнародны аэрапорт Матала размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Шры-Ланка, дзе знаходзіцца 8 аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Востраў славіцца сваімі беласнежнымі пляжамі, джунглямі, таксама тут вырошчваюць знакаміты цэйлонскі чай.