Top.Mail.Ru

«Белавія» з 28 мая аднаўляе палёты ў Мурманск

«Белавія» з 28 мая аднаўляе палёты ў Мурманск, паведамляе БелТА.


Рэйсы будуць выконвацца кожны чацвер: вылет з Мінска ў 14:40, прыбыццё ў Мурманск — у 17:25, вылет з Мурманска — у 18:25, прыбыццё ў Мінск — у 21:05. Кошт білета ў Мурманск і назад — ад 677 беларускіх рублёў (тарыф «Лайт»).

«Летам поўнач умее здзівіць: замест снегу сустракаюць зялёныя сопкі, а замест цемры палярнай ночы — амаль бясконцы палярны дзень», — адзначылі ў прэс-службе. 

Актуальныя цэны размешчаны на сайце «Белавія».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю