Top.Mail.Ru

«Белавія» запускае дадатковыя рэйсы ў Тэль-Авіў

«Белавія» выканае дадатковыя рэйсы Мінск — Тэль-Авіў 1, 15, 22 і 29 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі.



Для тых, хто плануе паездку, будзе больш варыянтаў выбраць зручную дату. Расклад па аўторках: вылет з Мінска — 3.50, прыбыццё ў Тэль-Авіў — 10.20, вылет з Тэль-Авіва — 11.20, прыбыццё ў Мінск — 18.10.

«Мы бачым цікавасць пасажыраў да напрамку. За павелічэннем частаты палётаў — працяглая работа авіякампаніі: карпатлівы пошук варыянтаў, шматлікія перагаворы з партнёрамі і авіяцыйнымі ўладамі. Як вынік — плюс чатыры падставы адправіцца ў Ізраіль у верасні», — дадалі ў прэс-службе.

Поўны і актуальны расклад палётаў можна адсачыць на сайце «Белавія».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю