Top.Mail.Ru
207

БЕЛАЗ наладжвае дзелавыя сувязі з партнёрамі з Танзаніі

БЕЛАЗ наведала ўрадавая дэлегацыя Аб’яднанай Рэспублікі Танзанія на чале з прэм’ер-міністрам гэтай усходнеафрыканскай дзяржавы Касімам Маджалівай Маджалівай. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.



Генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Лесін азнаёміў кіраўніка ўрада Танзаніі са спецыфікай працэсу зборкі кар’ерных самазвалаў і шырокай лінейкай выпускаемай тэхнікі. Гасцям таксама былі прадстаўлены нашы самыя значныя інавацыйныя распрацоўкі для горназдабыўной галіны.

У ходзе візіту абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва з БелАЗам, у рамках якіх афрыканскі бок выказаў гатоўнасць да больш цеснага развіцця ўзаемавыгадных адносін. 

«Танзанія акружаная дзевяццю краінамі, у шэрагу якіх развіта здабыча карысных выкапняў. Усіх іх звязвае наш порт Дар-эс-Салам, праз які можна ажыццяўляць пастаўкі тэхнікі і запасных частак. Мы хочам адкрыць новыя магчымасці для бізнесу Беларусі і Танзаніі. У бліжэйшы час плануем правесці бізнес-форум дзвюх краін, і з задавальненнем прымем дэлегацыю БЕЛАЗа ў Танзаніі», — сказаў Касім Маджаліва Маджаліва. 

Сяргей Лесін падзякаваў прэм’ер-міністру за запрашэнне і падкрэсліў, што кампанія заўсёды адкрыта для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю