Top.Mail.Ru

БЕЛАЗ падпісаў пагадненні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з трыма кампаніямі — партнёрамі з Расіі

БЕЛАЗ падпісаў пагадненні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве з трыма кампаніямі — партнёрамі з Расіі, перадае БелТА.


Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця XIII Форуму рэгіёнаў ААТ «БЕЛАЗ» дэталізавала ўмовы новых пагадненняў з вядучымі расійскімі прадпрыемствамі, накіраваных на паглыбленне вытворчай кааперацыі і імпартазамяшчэнне.

У прыватнасці, з пецярбургскімі «Сілавымі машынамі» запушчана падрыхтоўка да лакалізацыі вытворчасці электрычных машын на пляцоўках беларускага завода і вызначаны перспектывы стварэння цягавых электрапрыводаў для звышцяжкіх самазвалаў грузападымальнасцю 290-360 т, што будзе замацавана сумеснай пяцігадовай праграмай. Маскоўскі «Русэлпрам» сканцэнтруецца на распрацоўцы цягавых электрапрыводаў для 290-тонных машын, а таксама сумесна з БЕЛАЗам рэалізуе знакавы праект па стварэнні сілавога прывода для пасажырскай падвеснай канатнай дарогі. А пагадненне з наватроіцкай «Уральскай сталлю» прадугледжвае пастаўку партыі высокатрывалага тоўсталіставога металапракату для правядзення выпрабаванняў з мэтай укаранення расійскай сталі ў цыкл вырабу платформ для кар’ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 130 да 220 тон.

Генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Сяргей Лесін адзначыў, што падпісаныя дакументы ў многім фіксуюць прадаўжэнне традыцыйнага дагаворнага супрацоўніцтва, паколькі прадпрыемствы-партнёры гістарычна з’яўляюцца пастаўшчыкамі для канвеера завода.

Важным вектарам развіцця кіраўнік прадпрыемства назваў пашырэнне пула пастаўшчыкоў для асваення вытворчасці 130-тонных самазвалаў з электрамеханічнай трансмісіяй пераменнага току. Сяргей Лесін падкрэсліў, што попыт на такія спецыфічныя машыны ў апошнія гады няўхільна расце і прыцягненне новых кваліфікаваных пастаўшчыкоў дасць магчымасць БЕЛАЗу забяспечваць патрэбныя аб’ёмы і якасць па аптымальнай цане.

Ацэньваючы ў цэлым супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, генеральны дырэктар канстатаваў, што Расія застаецца ключавым партнёрам як для рынку збыту, так і для забеспячэння. Расійская Федэрацыя з’яўляецца другім у свеце рынкам спажывання кар’ерных самазвалаў, а доля расійскіх камплектуючых у любой мадэлі беларускай тэхнікі складае не менш як 25 працэнтаў. «БЕЛАЗ тэрытарыяльна знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь, але на яго працуюць сотні прадпрыемстваў Расійскай Федэрацыі, выкарыстоўваюцца расійскія камплектуючыя і матэрыялы. Вырабляемая тут тэхніка ў асноўнай масе ідзе ў Расійскую Федэрацыю — больш як 85 працэнтаў. Гэта значыць мы сумесна вырабляем прадукт, які потым працуе ў Расійскай Федэрацыі ў здабычы», — растлумачыў Сяргей Лесін.

ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» стане адной з цэнтральных індустрыяльных пляцовак XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які прыме Мінск і Мінская вобласць. Адразу дзве з дзесяці секцый міжнароднага форуму 25 чэрвеня будуць працаваць на базе прадпрыемства.

У фокусе ўвагі дэлегатаў форуму — ключавыя тэмы для прамога дыялогу: «Падтрымка эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі: інструменты і магчымасці», а таксама «Рэгіянальнае развіццё: ацэнка эфектыўнасці, дасягненні прыярытэтаў і мэт, садзейнічанне росту эканамічнага патэнцыялу».

БЕЛАЗ як адзін з галоўных брэндаў Беларусі і яркі прыклад плённага супрацоўніцтва з лідарамі расійскай прамысловасці прадставіць на форуме свае перадавыя распрацоўкі ў садружнасці са стратэгічнымі партнёрамі. Гэта незалежныя ад імпарту машыны, сабраныя з беларускіх і расійскіх камплектуючых, інавацыйны экалагічны транспарт (на газаматорным паліве, вадародзе, акумулятарныя і гібрыдныя самазвалы), а таксама інавацыйныя лічбавыя рашэнні — рабатызаваную і беспілотную тэхніку.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю