Top.Mail.Ru

«БЕЛДЖЫ» ў кастрычніку паставіў абсалютны рэкорд па продажах аўтамабіляў у Беларусі

У Беларусі ў кастрычніку ўстанавілі гістарычны рэкорд па продажах аўтамабіляў Geely і BELGEE — больш за 6700 адзінак. Амаль 40 % з іх прыпала на электрамабілі і гібрыды. Такімі звесткамі падзяліліся ў СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Попыт на аўтамабілі беларускай вытворчасці ўпэўнена расце з пачатку года. Рэзкі ўсплёск продажаў адбыўся ў ліпені і жніўні, а новы пік прыпаў на кастрычнік.

Рэкорднымі аказаліся як сукупныя продажы аўтамабіляў «БЕЛДЖЫ», так і рэалізацыя зялёнага транспарту. У кастрычніку беларусы купілі звыш 2640 электрамабіляў і гібрыдаў — больш, чым калі-небудзь.

Папулярнасцю на рынку карыстаецца абноўлены красовер BELGEE X50 — больш за 600 пакупнікоў за месяц, і красовер BELGEE — больш за 620 пакупнікоў. Сярод электрамабіляў фаварытам застаецца Geely EX2 — прададзена звыш 1430 адзінак. Гібрыдны красовер BELGEE X80 PHEV выбралі больш за 620 пакупнікоў толькі ў кастрычніку, што з’яўляецца рэкордам для мадэлі.

«Попыт на аўтамабілі айчыннай вытворчасці працягвае расці. Высокую запатрабаванасць дэманструюць навінкі. У прыватнасці, вельмі запатрабаваны BELGEE X50+, які дэбютаваў вясной, на які прыпала больш за 1500 продажаў, а ў кастрычніку цікавасць рынку пацвердзіў і абноўлены BELGEE X50. Важнай тэндэнцыяй для нас стала павелічэнне долі зялёнага транспарту: амаль 40% ад агульнага аб’ёму продажаў склалі электрамабілі і гібрыдныя мадэлі марак Geely і BELGEE, што стала новым рэкордам. Беларусы выбіраюць інавацыйныя, камфортныя, даступныя і экалагічныя аўтамабілі», — адзначаюць на прадпрыемстве.

Пад Барысавам маюць намер пашыраць і паглыбляць вытворчасць. На тэрыторыі СЗАТ «БЕЛДЖЫ» ўзводзяць цэх штампоўкі плошчай больш за 5000 «квадратаў». На ім будуць выпускаць знешнія буйнагабарытныя элементы кузава, у тым ліку пярэднія і заднія дзверы, бакавіны, крылы, капоты, дахі і іншыя дэталі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю