Top.Mail.Ru
93

«БЕЛДЖЫ» плануе ўдвая павялічыць колькасць робатаў на вытворчасці ў бягучым годзе

«БЕЛДЖЫ» плануе ўдвая павялічыць колькасць робатаў на вытворчасці ў бягучым годзе. Аб гэтым паведаміў дырэктар СЗАТ «БЕЛДЖЫ» Генадзь Свідзерскі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Магутнасць «БЕЛДЖЫ» па фарбаванні кузаваў раней складала 60 тыс. у год, а пасля рабатызацыі стала 120 тыс. «І павялічваючы фонд заработнай платы, мы можам павялічваць аб’ём вытворчасці», — адзначыў Генадзь Свідзерскі.

Першапачаткова на прадпрыемстве было 34 робаты, якія ўстанавілі пры ўводзе завода ў 2018 годзе. «Цяпер у нас ужо 70 робатаў. Што датычыцца бягучага этапу мадэрнізацыі, які праходзіць у гэтым годзе, іх колькасць, думаю, будзе недзе каля 140», — падзяліўся дырэктар.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю