Аб продажы новых легкавых аўтамабіляў у лютым 2026-га расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
Тут адзначылі, што рынак новых легкавых аўтамабіляў у нашай краіне прадэманстраваў станоўчую дынаміку. Па выніках лютага 2026 года юрыдычнымі асобамі было рэалізавана 4,1 тысячы аўтамабіляў, што на 13 % перавышае паказчыкі папярэдняга месяца.
— Ключавым фактарам рынкавага пад'ёму стаў завод «БЕЛДЖЫ». Прадпрыемства прадэманстравала ўражальную дынаміку: продажы брэндаў BELGEE і Geely ў лютым дасягнулі 2,7 тысячы адзінак, што на 41 % больш, чым у студзені. Дзякуючы такому рыўку айчынны вытворца ўмацаваў свае пазіцыі, заняўшы дамінуючую долю рынку ў 65 %, — расказаў дырэктар УП «БАА-Кансалт» Дзмітрый ЯРОТА.
Што датычыцца электрыфікацыі сегмента, спікер растлумачыў, што дзеючы льготны рэжым увозу працягвае фундаментальна трансфармаваць структуру прапановы. Электрамабілі канчаткова замацаваліся ў партфелях дылераў: у лютым кожны другі з пяці прададзеных аўтамабіляў быў абсталяваны электрычнай сілавой устаноўкай.
У БАА адзначылі, што нягледзячы на агульны рост рынку, у сегменце імпартных брэндаў назіраецца карэкцыя. Шэраг традыцыйных лідараў завяршыў месяц з адмоўнымі паказчыкамі. Зніжэнне аб’ёмаў продажаў захоўваецца ў брэнда LADA. У лютым было рэалізавана 470 аўтамабіляў, што на 13 % ніжэй за студзеньскія значэнні.
Аналагічная тэндэнцыя да зніжэння попыту ў лютым закранула і шэраг іншых буйных гульцоў рынку, якія апынуліся ў цені дамінавання лакальнага брэнда.
— Лютаўскі рынак пацвердзіў трансфармацыю галіны — канцэнтрацыя попыту вакол айчыннага прадукту ўзмацняецца, а «зялёны» парадак дня становіцца вызначальным для дылерскіх продажаў, — рэзюмаваў Дзмітрый Ярота.