Экспрэс-дастаўку аптэчных тавараў у любы населены пункт Беларусі запусцілі РУП «Белфармацыя» і РУП «Белпошта». Аб гэтым піша SB.by.
Лічбавізацыя айчыннай аховы здароўя працягвае развівацца, адкрываючы грамадзянам новыя магчымасці. У развіццё маштабнай работы па павышэнні даступнасці лекавага забеспячэння запушчаны чарговы этап развіцця першай дзяржаўнай інтэрнэт-аптэкі.
На дом можна замовіць безрэцэптурныя лекавыя сродкі, уключаныя ў пералік Міністэрства аховы здароўя, тавары для прыгажосці, здароўя і догляду, якія патрабуюць тэмпературнага рэжыму захоўвання не ніжэй за плюс 15 градусаў.
Дастаўка на дом рэцэптурных прэпаратаў па-ранейшаму заканадаўча не дапускаецца — іх можна забраніраваць на сайце і забраць у аптэцы. Таксама сэрвісам не дастаўляюцца спіртазмяшчальныя лекавыя сродкі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту звыш 25%.
Пры адсутнасці доступу да інтэрнэту або неабходнасці атрымаць прафесійную дапамогу аформіць заказ і атрымаць кансультацыю спецыяліста можна па адзіным нумары 169.