Top.Mail.Ru
249

Belgee X50 — у топе продажаў

Сукупныя продажы гэтага красовера з пачатку 2025 года склалі амаль 8,5 тысячы машын.



Як расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, у кастрычніку 2025 года беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў паказаў значны ўздым. Рэалізацыя павялічылася больш чым на 15 % у адносінах да вераснёўскіх паказчыкаў.

Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, аб’ём рынку ў кастрычніку 2025-га застаўся на ўзроўні паказчыкаў 2024 года.

— Станоўчая дынаміка (да верасня) была шмат у чым абумоўлена пашырэннем мадэльнага рада ў дылераў. Рынку найбольшы стымул надаў актыўны выхад навінак у катэгорыях гібрыдаў і электракараў, — растлумачыў генеральны дырэктар СЗАТ «БелДжы», член праўлення БАА Генадзь Свідзерскі.

Вядучыя пазіцыі на беларускім рынку захоўвае беларускі брэнд BELGEE — 2 395 аўтамабіляў па выніках кастрычніка. У мадэльным заліку безумоўнае першынство належыць Belgee X50. Сукупныя продажы гэтага красовера з пачатку 2025 года ўжо перавысілі адзнаку ў 8,4 тысячы адзінак.

Важным трэндам кастрычніка таксама стала 10-працэнтнае павелічэнне імпарту электрамабіляў у краіну ў параўнанні з вераснем.

— Мы прагназуем, што да канца 2025 года на рынку захаваецца ўзыходзячы трэнд, нават з улікам наступлення зімовага перыяду, — пракаментаваў чаканні Генадзь Свідзерскі.

Ён адзначыў, што катэгорыя электрамабіляў працягне дэманстраваць апераджальныя тэмпы росту ў апошнія два месяцы года.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю