Як расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, у кастрычніку 2025 года беларускі рынак новых легкавых аўтамабіляў паказаў значны ўздым. Рэалізацыя павялічылася больш чым на 15 % у адносінах да вераснёўскіх паказчыкаў.
Калі параўноўваць з аналагічным перыядам мінулага года, аб’ём рынку ў кастрычніку 2025-га застаўся на ўзроўні паказчыкаў 2024 года.
— Станоўчая дынаміка (да верасня) была шмат у чым абумоўлена пашырэннем мадэльнага раду ў дылераў. Найбольшы стымул рынку надаў актыўны выхад навінак у катэгорыях гібрыдаў і электракараў, — растлумачыў генеральны дырэктар СЗАТ «БелДжы», член праўлення БАА Генадзь Свідзерскі.
Вядучыя пазіцыі на беларускім рынку захоўвае беларускі брэнд BELGEE — 2 395 аўтамабіляў па выніках кастрычніка. У мадэльным заліку безумоўнае першынство ўтрымлівае Belgee X50. Сукупныя продажы гэтага красовера з пачатку 2025 года ўжо перавысілі адзнаку ў 8,4 тысячы адзінак.
Важным трэндам кастрычніка таксама стала 10-працэнтнае павелічэнне імпарту электрамабіляў у краіну ў параўнанні з вераснем.
— Мы прагназуем, што да канца 2025 года на рынку захаваецца ўзыходны трэнд, нават з улікам надыходу зімовага перыяду, — пракаменціраваў чаканні Генадзь Свідзерскі.
Ён адзначыў, што катэгорыя электрамабіляў працягне дэманстраваць апераджальныя тэмпы росту ў апошнія два месяцы года.