Top.Mail.Ru
250

Белгідрамет: у сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра развіццё азімых збожжавых культур запаволіцца

На гэтым тыдні чаканыя ападкі павялічаць запасы глебавай вільгаці. Аб гэтым расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«Паводле апошніх даных назіранняў, верхні слой глебы ўвільготнены добра. На гэтым тыдні чаканыя ападкі павялічаць запасы глебавай вільгаці. Умовы для правядзення палявых сельскагаспадарчых работ будуць складвацца не лепшым чынам. З-за прагназаваных замаразкаў захоўваецца пагроза пашкоджання выкапаных і пакінутых без укрыцця караняплодаў. У азімых збожжавых культур на плошчах, засеяных да 10 верасня, месцамі па поўдні краіны — да сярэдзіны месяца, ідзе кушчэнне, на пазнейшых пасевах адзначаюцца ўсходы і трэці ліст, утварэнне вузлавых каранёў. Візуальныя ацэнкі стану пасеваў добрыя», — расказалі ў Белгідрамеце.

Паводле прагнозаў аграметэаролагаў, у сувязі з паніжэннем тэмпературы паветра развіццё азімых збожжавых культур запаволіцца.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю