88

Бельгійскія падлеткі спрабавалі вывезці з Кеніі тысячы мурашак

09.05.2025 | 20:05

Двум грамадзянам Бельгіі, у якіх у Кеніі знайшлі 5 000 мурашак, далі выбар: заплаціць штраф у памеры 6 700 еўра або адседзець 12 месяцаў у турме, паведамляе Smartpress.



19-гадовых Лорноя Давіда і Сеппе Лодевейкса прызналі вінаватымі ў парушэнні законаў аб захаванні дзікай прыроды. Следства высветліла, што хлопцы збіраліся прадаваць рэдкіх мурашак, злоўленых у Кеніі, на еўрапейскіх і азіяцкіх рынках.

На судзе падлеткі сказалі, што, збіраючы мурашак, проста забаўляліся. Але суддзя адзначыў, што гэты від насякомых з’яўляецца каштоўным. Адвакат заявіла, што яе кліенты не ведалі аб незаконнасці сваіх дзеянняў.

Кенійскі служба дзікай прыроды заявіла, што незаконны экспарт мурашак не толькі падрывае суверэнныя правы Кеніі на яе біяразнастайнасць, але і пазбаўляе мясцовыя абшчыны і даследчыя інстытуты патэнцыйных экалагічных і эканамічных выгод.

Раней двум кенійцам выставілі падобныя абвінавачванні пасля таго, як у іх кватэры ў сталіцы Найробі знайшлі 400 мурашак. Насякомых таксама планавалі прадаць на рынках Еўропы і Азіі.

Мурашак купляюць людзі, якія трымаюць іх у якасці хатніх жывёл і назіраюць за іх калоніямі. На еўрапейскіх інтэрнэт-сайтах выстаўляюць на продаж розныя віды насякомых.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю