Top.Mail.Ru
74

«Белмытсэрвіс» растлумачыў парадак дзеянняў па літоўскіх фурах, якія знаходзяцца на спецстаянках

«Белмытсэрвіс» растлумачыў парадак дзеянняў у адносінах да транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на спецыялізаваных стаянках, паведамляе БелТА. 


Вызначаны месцы, дзе можна атрымаць неабходныя паслугі. У прыватнасці, у Гродзенскай вобласці ў пералік увайшлі транспартна-лагістычныя цэнтры «Каменны Лог-Белмытсэрвіс», «Беняконі», «Брузгі», зона чакання «Бераставіца», часовая зона мытнага кантролю «Катлоўка», у іншых рэгіёнах — ТЛЦ і іншыя аб’екты транспартна-лагістычнай інфраструктуры ў раёнах Брэста, Баранавіч, Оршы, Віцебска, Мінска, Гомеля, Магілёва, пункта пропуску «Урбаны» і інш. 

Сюды зацікаўленыя асобы могуць звярнуцца пасля атрымання ў мытных органах патрабавання на выбыццё транспартнага сродку або накіравання яго ў спецыяльна ўстаноўленае месца для ажыццяўлення грузавых аперацый і (або) перачэпкі. Затым афармляюцца неабходныя дакументы, выстаўляецца рахунак на аплату паслуг «Белмытсэрвіса». Наступны этап — зварот да работніка прадпрыемства ў месцы знаходжання транспартнага сродку, каб пакінуць стаянку.

Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце «Белмытсэрвіса». 

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, разгледзеўшы зварот літоўскіх і польскіх перавозчыкаў, прыняў рашэнне аб магчымасці выезду грузавых транспартных сродкаў з літоўскай рэгістрацыяй. Для ўрэгулявання сітуацыі зніжаны кошт паслуг па захоўванні транспарту.

Фуры з літоўскай рэгістрацыяй могуць пакідаць тэрыторыю Беларусі праз літоўскі напрамак у адпаведнасці з заканадаўствам. Літоўскія транспартныя сродкі, якія фактычна належаць польскім перавозчыкам, могуць выязджаць у тым ліку і праз польскі напрамак, дзе сумежны бок працуе больш актыўна.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю