Top.Mail.Ru
153

«Белнафтахім»: беларускі рынак паліва дэманструе рост

Беларускі рынак паліва сёлета дэманструе невялікі рост. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня канцэрна «Белнафтахім» Ілля Ікан, перадае БелТА.



«Беларускі рынак у гэтым годзе дэманструе невялікі, але рост спажывання на ўнутраным рынку. Каля 2,5% у нас прыраслі аб’ёмы спажывання. Мы або сталі крыху багацей жыць, або часцей ездзіць і асвойваць невядомыя прыгожыя мясціны Беларусі», — сказаў кіраўнік канцэрна.

Ён адзначыў, што гэта з аднаго боку ўклад у скарбонку пазнання і вывучэння сваёй Радзімы, а з другога — у работу нафтавікоў.

Фота: Вестник Белнефтехима


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю