Top.Mail.Ru

«Белпошта» адкрыла прыём заявак на віншаванне ад Дзеда Мароза — пасланне даставяць напярэдадні Новага года

РУП «Белпошта» па добрай традыцыі напярэдадні зімы адкрыла прыём заказаў на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза», піша sb.by.

На прадпрыемстве расказалі:

— Паштовая паслуга «Віншаванне Дзеда Мароза» ўключае ў сябе два варыянты віншаванняў — «Падарунак ад Дзеда Мароза» і «Ліст ад Дзеда Мароза». Дастаўка паштовых адпраўленняў з заказамі па Беларусі будзе ажыццяўляцца на дом атрымальнікам напярэдадні Новага года, з 26 па 31 снежня. Дастаўка міжнародных паштовых адпраўленняў з заказамі за межамі краіны ажыццяўляецца ў адпаведнасці з правіламі, якія ўстанаўліваюць паштовыя аператары краін прызначэння.

Аформіць заказ на паслугу «Віншаванне Дзеда Мароза» можна ў любым аб’екце паштовай сувязі або дома, запрасіўшы паштальёна, а таксама праз інтэрнэт-краму «Белпошты» або мабільны дадатак. Заказы на перасылку па Беларусі будуць прымацца па 21 снежня ўключна, за межы краіны — па 30 лістапада ўключна.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю