Як праект «Мабільны паштальён» робіць паштовыя паслугі даступнымі ў любым кутку краіны, распавяла ў эфіры «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці «Белпошты» Ірына Конанава, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Некалькі гадоў таму супрацоўнікі «Белпошты» пачалі аказваць паслугі з дапамогай сэрвісу «Мабільны паштальён». Галоўная вартасць навінкі — магчымасць абслугоўваць кліентаў у самых аддаленых кутках краіны.
— «Мабільны паштальён» — гэта не паслуга, а сучасны спосаб яе аказання. Калі раней кліенту трэба было ісці ў аддзяленне сувязі да аператара, то зараз нашы работнікі могуць аказваць любыя паштовыя паслугі прама на хаце ці ў офісе ў кліента з дапамогай невялікага тэрмінала. Па сутнасці, гэта выносная каса, то ёсць дыстанцыйнае працоўнае месца нашага супрацоўніка, — патлумачыла І. Конанава.
Ужо каля 6 тыс. дэвайсаў працуюць па ўсёй Беларусі, што асабліва важна для жыхароў вёсак. Першапачаткова праект ствараўся для маланаселеных пунктаў, аднак цяпер «Мабільны паштальён» выкарыстоўваецца і ў буйных гарадах Беларусі.